15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70% бабруйскіх прадпрымальнікаў закрываюць бізнэс

10
70% бабруйскіх прадпрымальнікаў закрываюць бізнэс

Прадстаўнік Бабруйска на форуме заявіў, што бізнэс пакіне каля 70% дробных прадпрымальнікаў.

У менскім гатэлі "Беларусь" праходзіць рэспубліканскі нацыянальны Форум прадпрымальнікаў "Мэты і задачы для малога бізнэсу Беларусі". На яго сабралася больш за 400 дробных прадпрымальнікаў з усёй Беларусі. Прыйшлі таксама прадстаўнікі ўлады - Міністэрства гандлю, Міністэрства падаткаў і збораў, паведамляе "Еўрарадыё".

Прадстаўніца Мінгандлю заявіла, што працягваць тэрмін рэалізацыі тавараў без сертыфікатаў дзяржава не будзе. Раней Мінгандлю выносіла прапанову аб тым, каб падоўжыць тэрміны рэалізацыі рэшткаў тавараў без сертыфікатаў, якіх патрабуе ўказ №222.

Сяргей Філіпаў з Бабруйска заявіў, што 70% прадпрымальнікаў гэтага горада збіраюцца сыходзіць з прадпрымальніцтва і ліквідаваць гандлёвыя месцы.

"Я рабіў апытанне сярод прадпрымальнікаў. І 70% з іх збіраюцца сыходзіць з двух прычын - высокая арэнда гандлёвых месцаў, і другая прычына - у каго з прадпрымальнікаў 90% рэшткаў тавару, які рэалізаваць за два тыдні - да 1 сакавіка 2015 года, калі будзе забаронена працаваць без дакументаў, - немагчыма, бо людзі дайшлі да жабрацтва, у іх няма грошай", - кажа ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках