15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожная беларуская сям'я ўжо вінная па $16 тысяч

69
Кожная беларуская сям'я ўжо вінная па $16 тысяч

Запазычанасць Беларусі перасягнула за 40 мільярдаў даляраў.

За 2014 замежныя інвестары «інвеставалі» ў беларускую эканоміку 15 мільярдаў 100 мільёнаў даляраў. Менавіта такую суму называе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Дзяржаўныя статыстыкі сведчаць: 82,1% ад гэтай сумы - так званыя «даўгавыя інструменты», паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта азначае, што больш за чатыры пятых ад атрыманых грошай - звычайныя пазыкі, - тлумачыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. - Цяпер мы маем дзесьці каля 28 мільярдаў даляраў пазык суб'ектамі гаспадарання. Прадпрыемствы бралі крэдыты. І таму ў рэальнасці гэта не замежныя інвестыцыі, а звычайныя запазычанасці.

А яшчэ ж грошы пазычае ўрад. І сумарна мы ўжо пазычылі 40 мільярдаў. Гэта значыць, на кожную сям'ю - па 16 тысяч даляраў. Калі кажаш гэта людзям, яны злуюцца і крычаць: я нічога нікому не вінны. А я кажу: не, Вася, ты і твая сям'я вінныя 16 тысяч даляраў. Людзі проста не разумеюць, што прадпрыемствы набіраюць крэдыты для гандлю, для абароту.

У нас гэта называюць інвестыцыямі. А на самай справе за гэтым нічога іншага не стаіць, акрамя дрэннай фінансавай сітуацыі».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, «асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расеі (41,6% ад усіх інвестыцый, што паступілі ў краіну), Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Ірландыі (18,6%), Нідэрландаў (13%), Кіпра (6,2%)..».

«Гэта, хутчэй за ўсё, гандлёвыя крэдыты, якія выдаваліся летась, - кажа Заіка. - Напрыклад, Саюз прадпрымальнікаў узяў крэдыт на Кіпры і будуе новы рынак. Зноў жа гэта грошы - як крэдыты. А мы іх вызначаем - як інвестыцыі. На самай справе гэта грошы, якія пазычылі мясцовыя суб'екты гаспадарання».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках