28 снежня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі захапілі 90% Дэбальцава

77
Ваеўнікі захапілі 90% Дэбальцава

Усе дарогі ў горад замінаваныя.

Пад Дэбальцавам Данецкай вобласці сілы антытэрарыстычнай аперацыі просяць калідор, каб вывесці ўкраінскія падраздзяленні, якія трапілі ў так званае «аператыўнае» атачэнне. Пра гэта ў тэлефонным камэнтары «Новому времени» распавёў адзін з намеснікаў камбата 25-га батальёна «Кіеўская Русь», які цяпер знаходзіцца ў раёне Дэбальцава. «Вельмі крытычная, вельмі дрэнная сітуацыя. Дэбальцава на 90% захопленае, ідуць вулічныя баі», - сказаў намеснік камбата.

Паводле ягоных слоў, у горадзе засталіся падраздзяленні ўкраінскіх войскаў: 128-я брыгада, 40-ы батальён, 30-я брыгада, войскі МУС, батальён «Арцёмаўск», Нацгвардыя.

Што да атачэння, то ён называе яго «аператыўным» і тлумачыць, што гэта азначае: «Ёсць аператыўнае асяроддзе. Усе тры дарогі, якія ішлі адтуль, - замінаваныя і пад шчыльным агнявым кантролем супраціўніка». «Сітуацыяй тут камандаванне (штаб сэктара і начальнік штаба сэктара) не валодае. Мы з сумежнікамі і з тымі падраздзяленнямі, якія знаходзяцца тут, знайшлі агульную мову і спрабуем неяк дапамагчы хлопцам. Плюс выйшлі на простую артылерыйскую падтрымку там, дзе можам дасягнуць», - дадаў ён.

Пра тое, што ваеўнікі захапілі большую частку горада, на тэрміновым брыфінгу ў аўторак увечары таксама паведаміў вяшчальнік АТА Андрэй Лысенка. Паводле ягоных слоў, 17 лютага сітуацыя ў раёне Дэбальцава застаецца надзвычай складанай і змяняецца практычна кожную гадзіну, піша «Украінская праўда».

«Тэрарысты не выконваюць рэжым спынення агню, дзень і ноч абстрэльваюць места і наваколлі, ажыццяўляюць дыверсійна-тэрарыстычныя акты, штурмуюць пазіцыі сіл АТА, абстрэльваюць горад і прылеглыя вёскі», - сказаў Лысенка, адзначыўшы, што тэрарысты спрабуюць усякім коштам захапіць Дэбальцава.

«На працягу дня горад некалькі разоў абстрэльваўся ваеўнікамі з «Градаў» і мінамётаў. Увогуле зафіксавана 40 абстрэлаў пазіцыі сіл АТА і вялікая колькасць штурмавых дзеянняў, - дадаў ён. - Некалькі дыверсійна-выведных груп супраціўніка ўвайшлі ў горад і вялі баі з байцамі сіл АТА. Ваеўнікі атакавалі Дэбальцава штурмавымі групамі пры падтрымцы артылерыі і бранятэхнікі. У выніку частка гэтага населенага пункта сёння была захопленая незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках