«Пуцін абяцаў праблемы - і вось вам праблемы»
2- 18.02.2015, 10:59
- 30,951
Журналіст Антон Арэх пракаментаваў апошнія менскія пагадненні і сітуацыю ў Дэбальцаве, які амаль цалкам захапілі баевікі.
- У менскіх параграфах былі першапачаткова закладзеныя сумнеўныя заданні і не закладзена механізмаў іх выканання... Нічога не развязалі і з Дэбальцавам. Нават не здолелі вызначыцца з тым, што там наогул адбываецца. А калі незразумела што адбываецца, то гэта выдатная нагода каб і далей адбывалася незразумела што. Перамір'е фактычна так і не наступіла, а за Дэбальцава разгарнулася сутычка, мяркуючы па ўсім, не горшая за ранейшую.
Усё ж такі, мы недастаткова ўважліва слухаем прэзідэнта Расеі, а ён яшчэ ў дзень менскіх перамоваў адразу звярнуў увагу на тое, што з Дэбальцавам будуць праблемы і што лепш бы ўкраінскім сілавікам скласці зброю. Пуцін у гэтым сэнсе выдатны аракул. Абяцаў праблемы - і вось вам праблемы. Трэба было б здаць зброю, значыць, будуць здаваць. Не хочуць - прымусім. Вядома, Дэбальцава - гэта стратэгічна важны пункт. Але хто б ні ўзяў пад кантроль гэты вузел, вайну ўсё роўна не выйграць бліжэйшым часам нікому, - напісаў ён у блогу на «Эхо Москвы».