ЕЗ гатовы ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі
7- 18.02.2015, 15:19
- 12,441
Нямеччына заявіла пра намер Еўрапейскага звяза ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ва Украіне.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель Штэфана Зайберта, піша «Газета.Ru».
Акрамя таго, Нямеччына асудзіла ваенны наступ апалчэнцаў самаабвешчанай Данецкай і Луганскай народных рэспублік у раёне Дэбальцава.
«Там (ва Украіне) адбылося масавае парушэнне рэжыму спынення агню, які ўвайшоў у дзеянне ў нядзелю», - заявіў Зайберт.
Таксама Зайберт дадаў, што надзеі на рэалізацыю менскага пагаднення разбураныя, таму неабходна падумаць аб рэалізацыі новага пакета захадаў.