27 снежня 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Васьковічу не дазваляюць чытаць КК у калоніі

1
Палітвязню Васьковічу не дазваляюць чытаць КК у калоніі

Палітвязню Яўгену Васьковічу забаранілі ўзяць з сабой у атрад прававую літаратуру.

Стала вядома, што пасля доўгатэрміновага спаткання Яўгена Васьковіча з ягонай маці ў магілёўскай калоніі № 15 палітвязню забаранілі ўзяць з сабой у атрад прававую літаратуру. У тым ліку - Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, піша baj.by.

Cпатканні палітвязня і журналіста з ягонай маці праходзіла 5-6 лютага. Маці Яўгена, Рушанія Іванаўна, акрамя прадуктаў харчавання і адзення, прывезла з сабой у калонію прававую літаратуру, якую раней прасіў Яўген і якую яму перадалі сябры ды калегі.

Кнігі гэтыя выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, у іх змяшчаецца інфармацыя аб заканадаўстве, правах і абавязках беларускіх грамадзян. У тым ліку тых, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Чаму гэтая літаратура трапіла пад забарону, супрацоўнікі калоніі не патлумачылі.

Трэба адзначыць, што грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў зняволенні, не пазбаўляюцца права на атрыманне і захоўванне інфармацыі, якая тычыцца іхніх законных правоў і інтарэсаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках