Дональд Туск: ЕЗ павінен пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі
8- 22.02.2015, 17:33
- 9,923
Рада Еўрапейскага Звязу 23 лютага пачне кансультацыі на прадмет далейшага ціску на Расею.
Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск журналістам падчас прагляду дакументальнай выставы "Прысутнасць. Доказы агрэсіі расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны" на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве, піша "Укрінформ".
"Я пачну мае кансультацыі ў панядзелак, каб узмацніць захады супраць агрэсіі Расеі", - сказаў ён. Са слоў Туска, перш за ўсё ЕЗ павінен пашырыць "эканамічныя санкцыі" супраць РФ.
Туск таксама адзначыў, што Еўразвяз мае "пэўныя магчымасці, каб палепшыць маніторынг уздоўж мяжы".