Нафта Brent патаннела да $58,78 за барэль
2- 24.02.2015, 11:28
- 6,999
Красавіцкія ф'ючэрсы нафты Brent на лонданскай біржы знізіліся да $58,78 за барэль.
Нафта стабільная пасля зніжэння ў аўторак паводле вынікаў папярэдняй сесіі на сігналах нежадання АПЕК абмяркоўваць магчымасць скарачэння здабычы, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Красавіцкія ф'ючэрсы нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 09:00 паводле Менску знізіліся ў кошце на $0,12 (0,2%) - да $58,78 за барэль. Да закрыцця рынку ў панядзелак кошт ф'ючэрсаў апусціўся на $1,32 (2,19%) і склаў $58,9 за барэль, піша «Интерфакс».
Кошт ф'ючэрса на нафту WTI на красавік на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы паменшыўся дагэтуль на $0,3 (0,63%) - да $49,14 за барэль. Паводле вынікаў папярэдняй сесіі кантракт патаннеў на $1,36 (2,68%), да $49,45 за барэль.
Крыніца Bloomberg у АПЕК паведаміла, што дзяржавы, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю, не маюць намеру праводзіць экстраныя паседжанні для абмеркавання сітуацыі, што склалася на рынку. Апошняе пасяджэнне АПЕК прайшло 27 студзеня 2014, наступнае прызначанае на 5 чэрвеня.
У студзені аб'ём здабычы краінамі АПЕК дасягнуў 30,9 млн барэляў у дзень. Такім чынам, квота на здабычу, 30 млн барэляў у дзень, была перавышаная восьмы месяц запар.
Раней АПЕК дала зразумець, што гатовая дапусціць падзенне коштаў нафты да узроўняў, які б вымусіў амерыканскіх вытворцаў скараціць здабычу.
Увага рынку накіраваная на звесткі аб запасах у ЗША, якія будуць апублікаваныя ў сераду. Паводле ацэнак апытаных Bloomberg экспертаў, запасы нафты ў ЗША на мінулым тыдні выраслі на 3,75 млн барэляў.