15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін шантажуе Еўропу газам

28
Пуцін шантажуе Еўропу газам

Прэзідэнт Расеі таксама заявіў, што праз трое сутак спыняцца пастаўкі газу ва Украіну.

Прэзідэнт РФ заявіў, што «Газпром» не парушаў умовы кантракту, пастаўляючы газ праз пункты пропуску на ўсходзе Украіны.

Таксама Пуцін заявіў, што «адключэнне ўсходу Украіны Кіевам ад паставак газу» генацыдам папахвае».

Ён пацвердзіў словы кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера аб тым, што «папярэдняй аплаты газу Украіне засталося на трое-чацвёра сутак, калі аплата не паступіць, пастаўкі спыняцца».

З ягоных слоў, Расея спадзяецца, што да крайніх захадаў у транзіце газу ў Еўропу не дойдзе, гэта залежыць ад фінансавай дысцыпліны Кіева.

Як вядома, 23 лютага «Нафтагаз Украіны» звярнуўся да расейскага «Газпрому» з патрабаваннем растлумачыць невыкананне заяўкі на пастаўку 22 лютага 2015 г папярэдне аплачанага газу, піша «Украінская праўда».

24 лютага ў расейскім «Газпроме» заявілі, што Украіна не ўнесла своечасовую папярэднюю аплату за газ.

Кіраўнік праўлення НАК Андрэй Кобалеў заявіў, што парушэнне расейскім «Газпромам» брусэльскіх дамоўленасцей з'яўляецца спробай шантажаваць не толькі кампанію «Нафтагаз Украіны», але і ўсю Еўропу.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках