Шэсце на Дзень Волі пройдзе пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць»
6- 26.02.2015, 17:57
- 13,839
Святкаванне гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР у гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць».
На пасяджэнні аргкамітэта ў святкаванні Дня Волі наважылі адзначыць гэтую дату традыцыйным шэсцем у Менску ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і канцэртам у парку Дружбы народаў, піша БелаПАН.
Заяўку ў Менгарвыканкам будуць падаваць старшыня аргкамітэта ў стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.