Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША прыедзе ў Менск
8- 26.02.2015, 19:20
- 9,651
26-28 лютага ў Менску з візітам будзе знаходзіцца намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара ў справах Еўропы і Еўразіі Эрык Рубін.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў пасольстве ЗША.
Эрык Рубін правядзе шырокае кола сустрэч, у тым ліку з афіцыйнымі асобамі, уключаючы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі, а таксама са сваякамі палітвязняў.
«Падчас сустрэч Эрык Рубін вывучыць магчымасць пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю ў пытаннях, што маюць узаемную цікавасць, такіх як барацьба з гандлем людзьмі, гандлёвыя стасункі і нераспаўсюд. Разам з тым ён падкрэсліў даўнюю занепакоенасць ЗША станам правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і патрэбу паляпшэння сітуацыі ў гэтай галіне», - гаворыцца ў паведамленні.