15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: ЗША прадаўжае курс на ізаляцыю Расеі

9
Белы дом: ЗША прадаўжае курс на ізаляцыю Расеі

Вашынгтон збіраецца прадоўжыць курс на ізаляцыю Расеі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, паведамляе РІА «Новости».

Амерыканскі чыноўнік адзначыў, што пазіцыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы не змянілася. Ён збіраецца спрыяць далейшай ізаляцыі рэжыму Пуціна ў Расеі.

Больш за тое, прадстаўнік Белага дома падкрэсліў, што стратэгія ЗША ў дачыненні да Расеі з'яўляецца паспяховай. Эрнэст заявіў, што санкцыі прывялі да спаду расейскай эканомікі.

«Стратэгія была паспяховай у рэалізацыі рэжыму санкцый супраць расейскай эканомікі, у дэвальвацыі валюты, выклікала тое, што многія незалежныя ацэншчыкі запазычанасці знізілі крэдытны рэйтынг расейскіх папер», - дадаў Эрнэст.

«Паводле ўсіх ацэнак расейская эканоміка атрымала вялікі ўдар праз стратэгічныя пастановы, якія зрабіў прэзідэнт Пуцін у дачыненні да Украіны», - адзначыў прадстаўнік Белага дома.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што далучэнне Крыма не выгадна для Расеі, паколькі ёй даводзіцца плаціць за гэта вялікі кошт ў выглядзе міжнароднай ізаляцыі і падзення даходаў. «Прайшлі тыя часы, калі захоп зямель даваў статус вялікай дзяржавы. Цяпер наперадзе тыя, хто правільна выкарыстоўвае свае веды, экспартуе свае тавары, вынаходзіць новыя тэхналогіі», - адзначыў Абама.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках