Парубій: Пуціну не па зубах узяць Марыупаль
4- 3.02.2015, 12:54
- 32,622
Ён будзе прарывацца на Крым у абыход - праз Валнаваху.
Першы віцэ-спікер парламента, экс-сакратар РНБА Андрэй Парубій мяркуе, што тэрарыстычныя войскі ўжо не будуць рабіць спробаў наступу на Марыупаль. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Главкому».
«Марыупаль дастаткова ўмацаваны. Таму я думаю, што калі ў іх будзе спроба наступу, то гэта, хутчэй за ўсё, будзе ў абыход Марыупаля, а не штурм Марыупаля», - адзначыў Парубій.
На ягоную думку, абыход можа быць ажыццёўлены праз Валнаваху ў Крым.
Парубій мяркуе, што галоўнае заданне Расеі ў гэтай вайне - захоп Данецкай і Луганскай абласцей, а другое - гэта сухапутны калідор у Крым.
«Але гэта іх планы, якія, па маім глыбокім перакананні, не маюць падстаў для ажыццяўлення», - падкрэсліў экс-сакратар РНБА.
Фота: charter97.org