Беларускі рубель абрынуўся да еўра і даляра
26- 5.02.2015, 11:48
- 66,111
Даляр падаражэў адразу на 260 рублёў, а еўра - на 140.
На валютных таргах БФВБ 5 лютага 2015 даляр ЗША ўмацаваўся на Br260 і склаў Br15410.
Курс расейскага рубля панізіўся на Br7 або 3% і склаў Br225, піша АФН.
Курс еўра вырас на Br140 або 0,8% і склаў Br17500.