29 снежня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начныя ваўкі» ездзяць па Беларусі са сцягамі «Наваросіі»

56

Расейскія і беларускія байкеры з клуба "Начныя ваўкі" праводзяць "мотапілігрымку" пад назвай "Белая Русь".

4 лютага яны стартавалі з Масквы. У праграме так званай пілігрымкі наведванне праваслаўных рэлігійных аб'ектаў у Смаленску, Наваполацку, Бабруйску, Гомелі, Бранску, піша "Наша Нiва".

Наведваючы ў Смаленску Аўрааміеў манастыр, байкеры сфатаграфаваліся на яго фоне са сцягамі "Наваросіі".

Менск у праграме пілігрымкі не значыўся, але 6 лютага "Начныя ваўкі" наведалі могілкі св.Валянціны Менскай і Храм у гонар Свяціцеля Мікалая ў Станькаве, якому падарылі абраз, прывезены з Сербіі.

"Начныя ваўкі", якія з'яўляюцца адным з першых мотаклубаў на постсавецкай прасторы, вядомыя збольшага патрыятычнай дзейнасцю лідэра Аляксандра Залдастанава на мянушку "Хірург".

Залдастанаў падтрымлівае шчыльныя стасункі з Пуціным і Кадыравым, прыхільна выказваецца пра Сталіна і быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША. Надоечы "Хірург" стаў адным з ініцыятараў стварэння руху "Антымайдан", які закліканы абараніць Расею ад рэвалюцый.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках