16 лiстапада 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не хочуць расставацца з далярамі

8
Беларусы не хочуць расставацца з далярамі

У студзені продаж насельніцтвам валюты быў на 30 млн даляраў меншы за яе куплю.

Як сведчаць звесткі Нацыянальнага банка за студзень 2015 года, фізічныя асобы за гэты месяц прадалі гатоўкавай і безгатоўкавай валюты на 360,24 млн даляраў (за снежань 2014 гады – 627,31 млн даляраў), а купілі 390,4 млн даляраў (за снежань - 1528,88 млн даляраў).

Юрыдычныя асобы за студзень прадалі замежнай валюты на 1454,79 млн даляраў, купілі – 1521,66 млн даляраў. Гэта значыць, чыстая купля склала 66,87 млн даляраў, піша «Ежедневник».

Нерэзідэнты Беларусі за студзень прадалі замежнай валюты на 21,96 млн даляраў, купілі – 3,74 млн даляраў. Чысты продаж валюты нерэзідэнтамі склаў 18,22 млн даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках