На сустрэчы кантактнай групы ў Менску Украіну будзе прэзентаваць Кучма
6- 9.02.2015, 11:56
- 22,102
Экс-прэзідэнт Леанід Кучма будзе прэзентаваць Украіну на сустрэчы кантактнай групы па Данбасу, запланаванай на 10 лютага ў Менску.
Пра гэта заявіў у эфіры ўкраінскага тэлеканала «112 Украина» кіраўнік дэпартамента палітыкі і камунікацый міністэрства замежных спраў Украіны Аляксей Макееў.
«У кантактнай групе Украіну прэзентуе былы прэзідэнт Кучма», - сказаў ён.
У прэзідэнцкім фондзе Кучмы ТАСС заявілі, што не каментуюць гэтую інфармацыю. Між тым там удакладнілі, што экс-прэзідэнт пакуль знаходзіцца ў Кіеве.
Напярэдадні стала вядома, што 11 лютага ў Менску адбудзецца сустрэча «нармандскай чацвёркі». Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая падчас тэлефоннай размовы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, французскага лідэра Франсуа Аланда і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель. Акрамя таго, яны дамовіліся правесці экспертныя кансультацыі ў Бэрліне на ўзроўні прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў у панядзелак, 9 лютага, і сустрэчу кантактнай групы з удзелам падпісантаў менскіх дамоўленасцей у аўторак, 10 лютага.