15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель выставіла ўльтыматум Пуціну

27
Мэркель выставіла ўльтыматум Пуціну

Калі Расея не пагодзіцца на мірны план у дачыненні да Украіны - будуць новыя санкцыі.

Ангела Мэркель прапанавала прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну да серады вызначыцца з стаўленнем да мірнага плану ў дачыненні да Украіны, распрацаваным канцлеркай ФРГ і кіраўніком Францыі. У адваротным выпадку Расею чакаюць новыя санкцыі ЕЗ.

Як паведамілі крыніцы The Wall Street Journal у дыпламатычных колах на Захадзе, канцлерка ФРГ мяркуе, што на сустрэчу «нармандскай чацвёркі» ў Менску ў сераду Уладзімір Пуцін павінен пагадзіцца з мірным планам, які яму прапанавалі Нямеччына і Францыя, піша РБК.

З іх словаў, калі Расея на менскім саміце не прыме новую «дарожную карту», Мэркель прыстрашыла ўвядзеннем новых санкцый супраць расейскіх кампаній і пашырэннем спісу асоб, чые рахункі за мяжой будуць замарожаныя. Мэркель таксама заявіла Пуціну, што ў выпадку адмовы Расеі ад мірнага плана Нямеччына не будзе перашкаджаць планам ЗША ў пастаўках смяротнай зброі на Украіну. Пры гэтым канцлер ФРГ афіцыйна заяўляе, што выступае супраць гэтай ідэі. Тэма паставак амерыканскай зброі на Украіну актыўна абмяркоўвалася падчас канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхэне. Еўрапейскія палітыкі ў большасці сваёй заяўлялі пра неабходнасць дыпламатычнага развязання канфлікту, спасылаючыся на заяву Ангелы Мэркель аб тым, што дадатковыя пастаўкі зброі не прывядуць да развязання канфлікту.

У пятніцу прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і Мэркель прыехалі ў Маскву, каб абмеркаваць мірны план па Украіне. Пасля пяці гадзін дыскусіі за зачыненымі дзвярыма Аланд і Мэркель з'ехалі, а прадстаўнікі ўсіх трох краін назвалі вынікі перамоваў «канструктыўнымі». У нядзелю з раніцы перамовы праводзіліся ў тэлефонным фармаце з удзелам, у тым ліку, і ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Іх вынікам стала пастанова аб правядзенні сустрэчы ў «нармандскім фармаце» ў Менску. Частку мірнага плана ў суботу раскрыў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. У інтэрв'ю France 2 ён паведаміў, што дакумент прадугледжвае стварэнне дэмілітарызаванай зоны ад 50 да 70 км і «вельмі шырокую» аўтаномію для рэгіёнаў Данбаса. Афіцыйныя расейскія прадстаўнікі напярэдадні менскай сустрэчы дэманструюць аптымізм.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках