МЗС Нямеччыны: Сустрэчу ў Менску могуць перанесці
2- 9.02.2015, 15:15
- 16,277
Сустрэча лідараў «нармандскай чацвёркі» ў Менску можа быць перанесеная на іншую дату.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Ён выказаў сумнеў, што сустрэча лідараў Францыі, Нямеччыны, Расеі і Украіны ў Менску адбудзецца ў сераду, 11 лютага, піша «Інтэрфакс».
«Мы спадзяемся, што ўдасца ўрэгуляваць пытанні, якія засталіся, але я зноў павінен сказаць, гэта яшчэ не дакладна (аб правядзенні сустрэчы), - сказаў міністр у Брусэлі. - Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб павысіць шанцы на правядзенне сустрэчы ў Менску. Наперадзе яшчэ шмат цяжкай працы!».
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што лідары «нармандскай чацвёркі» дамовіліся правесці сустрэчу ў Менску ў сераду пры ўзгадненні шэрагу пазіцый.
Прэс-служба прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі таксама паведаміла аб дамоўленасці лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі, РФ правесці сустрэчу ў нармандскім фармаце ў Менску 11 лютага.
Фота: AP