15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія прадпрымальнікі не выйшлі на працу

43

Большасць прадпрымальнікаў сёння замкнула свае гандлёвыя пункты.

У ГД «Ждановічы» засталіся адамкнёнымі адзінкавыя намёты, павільёны не функцыянуюць як на дварэ, так і ў крытых гандлёвых цэнтрах, піша onliner.by.

Са слоў відавочцаў, у «Свеце моды-1» на пэўны час сабралася купка прадпрыемцаў, аднак неўзабаве яны разышліся. Удзень рынак фактычна спусцеў, засталіся толькі тыя, хто мае сэтыфікаты на прадукцыю. На дзвярах шмат якіх павільёнаў цыдулкі, у якіх у якасці прычыны закрыцця пазначаная патрэба ўкласці «поўны пакет дакумэнтаў».

Паводле звестак прадпрыемцаў, ва ўсёй краіне не выйшлі на працу блізу 80% работнікаў рынкаў.

1 сакавіка ў індывідуальных прадпрымальнікаў - платнікаў адзінага падатку скончыўся перыяд, калі яны маглі прадаваць рэшткі тавару, увезенага з краін МС без дакумэнтаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў. Учора намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты заявіў, што да прыняцця новага ўказа кантралёры не будуць ужываць санкцыі да прадпрымальнікаў, якія не маюць сэртыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.

Нагадаем, надоечы ў Беларусі прайшоў Форум прадпрымальнікаў, на якім улады паставілі крыж на спадзяваннях прадпрымальнікаў развязаць канфлікт з улікам іхняй думкі: з 1 сакавіка ўваходзіць у дзеянне гучны ўказ №222, і гандляваць без належных суправаджальных дакумэнтаў будзе забаронена. У выпадку парушэнняў ІП будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца.

На працягу апошніх некалькіх месяцаў ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках