Баевікі і войскі РФ разгарнулі два корпусы колькасцю 30 тысяч чалавек
11- 12.03.2015, 10:36
- 27,414
Тэрарысты рыхтуюцца да новага маштабнага наступлення на Данбасе.
Пра гэта паведамляе каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
З ягоных звестак, з гэтай колькасці «толькі 15-20% маюць украінскае грамадзянства, астатняя частка - расейскія найміты».
Таксама Дзмітрый Тымчук адзначыў, што фіксуецца ўзмоцненая баявая падрыхтоўка баевікоў, якая праводзіцца ў асноўным на 4-х абсталяваных «навучальных цэнтрах» на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольнай баявікам. «Каманды інструктараў укамплектаваны ў асноўным расейскімі грамадзянамі, як кадравымі афіцэрамі, так і наймітамі, якія маюць значны досвед службы ў ВС РФ і ўдзелу ў баявых дзеяннях», - напісаў Зміцер Тымчук.
Пры гэтым кіраўніцтва тэрарыстычных арганізацый прадаўжае праводзіць «мабілізацыйныя мерапрыемствы». На прадпрыемствах і шахтах на акупаванай тэрыторыі масава складаюцца так званыя мабілізацыйныя спісы работнікаў, пад падставай падрыхтоўкі да «наступу ўкраінскіх войскаў».
«Пасля серыі канфліктаў і сур'ёзных страт у асабістым складзе ў выніку «зачыстак», важакі рэшткаў фарміраванняў так званых «казакоў» на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці пагадзіліся на ўмовы кіраўніцтва «ЛНР» адносна падпарадкавання кіраўніцтву гэтай тэрарыстычнай арганізацыі. Прынятая пастанова аб уваходжанні «казачых» фармаванняў у склад «узброеных сілаў ЛНР» на правах асобнага роду войскаў», - паведаміў Зміцер Тымчук.
Фота: mk.ru