28 снежня 2024, Субота, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і ягоныя сыны застаюцца ў санкцыйным спісе ЕЗ

8
Лукашэнка і ягоныя сыны застаюцца ў санкцыйным спісе ЕЗ

Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ, застанецца ранейшым.

Рада ЕС адмовілася выключаць былога міністра абароны Беларусі з санкцыйнага спісу. «Рада мае намер падтрымліваць абмежавальныя захады ў дачыненні да вышэйпамянёнай асобы з новым выкладаннем прычын», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце афіцыйнага часопіса Еўразвязу.

Там таксама зазначана, што Юрый Жадобін, які быў звольнены з пасады міністра абароны Беларусі ў лістападзе 2014 года, можа падаць запыт у Раду для атрымання тлумачэння наконт новых прычын, з якіх ён не выключаны з санкцыйнага спісу, піша «Інтэрфакс».

Таксама ў спісе застаюцца Аляксандр Лукашэнка і ягоныя сыны, нягледзячы на тое, што беларускі дыктатар разлічвае на запрашэнне на Рыжскі саміт «Усходняга партнёрства».

У першапачатковы спіс ЕЗ уваходзілі чатыры чыноўнікі, якія датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999-2000 гадах - Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў); Віктар Шэйман (былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі); Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС); Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС).

У снежні 2004 года, пасля парламэнцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед.

У красавіку 2006 года спіс быў павялічаны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕЗ, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Сярод іншага, у спіс уключаныя Аляксандр Лукашэнка, Генадзь Нявыглас, які ўзначальваў тады адміністрацыю прэзідэнта, і ягоныя намеснікі - Наталля Пяткевіч, Анатоль Рубінаў, Алег Праляскоўскі, Аляксандр Радзькоў, Уладзімір Русакевіч, Віктар Галаванаў, Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў , Мікалай Чаргінец.

Пасля жорсткага разгону 19 снежня 2010 года акцыі на Плошчы Незалежнасці і наступных рэпрэсій у дачыненні да актывістаў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Еўразвяз увёў санкцыі ў дачыненні да шмат якіх беларускіх афіцыйных асоб.

У кастрычніку 2014 года быў апублікаваны абноўлены спіс беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў, якія падпадаюць пад санкцыі ЕЗ.

Санкцыі ЕЗ больш не распаўсюджваюцца на 24 асобы і сем беларускіх прадпрыемстваў. З-пад санкцый выведзены шэраг журналістаў дзяржаўных выданняў, былых суддзяў, былых чальцоў Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Тэрмін дзеяння абмежавальных захадаў у дачыненні да чыноўнікаў і прадпрыемстваў, якія застаюцца ў пераліку, падоўжаны да 31 кастрычніка 2015 года ў сувязі з тым, што «палітвязні дагэтуль не вызваленыя, а паляпшэнняў у сфэры павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца», гаворыцца на сайце афіцыйнага часопіса ЕЗ.

У спісе асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі ЕЗ, застаецца міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, хоць санкцыі ў дачыненні да яго ў чэрвені 2013 года былі замарожаныя на перыяд, пакуль ён займае пасаду кіраўніка МЗС.

18 прадпрыемстваў і арганізацый - пераважна тыя, што знаходзяцца пад кантролем Юрыя Чыжа і Уладзіміра Пефціева - застаюцца ў санкцыйным спісе як кампаніі, якія, на думку ЕЗ, падтрымліваюць беларускі рэжым.

У лістападзе 2014 года Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Жадобіна ад пасады міністра абароны.

Жадобін узначальваў Мінабароны са снежня 2009 года. Дагэтуль, з ліпеня 2008 года, займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі. Кіраваў Камітэтам дзяржаўнай бяспекі з ліпеня 2007 года. З верасня 2003 года кіраваў Службай бяспекі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках