28 снежня 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запрашэнне на Рыжскі саміт «Усходняга партнёрства» атрымае Беларусь

11
Запрашэнне на Рыжскі саміт «Усходняга партнёрства» атрымае Беларусь

ЕЗ запросіць Беларусь, а не асабіста Аляксандра Лукашэнку, на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў траўні ў Рызе.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевіч, піша camarade.biz.

«Цяпер гэтае пытанне развязваецца такім чынам, што запрашэнні адправяць дзяржавам, а не службовым асобам. Цягам двух месяцаў, я думаю, мы па дыпламатычных каналах зразумеем, хто якую дзяржаву прадставіць», - сказаў кіраўнік замежнапалітычнай установы ў інтэрв'ю Латвійскаму радыё.

З ягоных слоў, Беларусь сама наважыць, хто будзе прадстаўляць рэспубліку на саміце ў Рызе. Падобная практыка будзе выкарыстоўвацца і ў дачыненні да астатніх краін «Усходняга партнёрства», адзначыў ён.

З 1 студзеня 2015 Латвія старшынюе ў Радзе ЕЗ. Цягам шасці месяцаў у рэспубліцы пройдзе блізу 200 мерапрыемстваў. Кульмінацыяй стане саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе ў траўні.

Нагадаем, падчас лютаўскага візіту ў нашу краіну Эдгарс Рынкевіч абмяркоўваў тэму ініцыятывы «Усходняе партнёрства» са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Ён заклікаў урад Беларусі актыўна працаваць, каб на саміце ў Рызе былі ініцыяваныя перамовы ў падпісанні дамоваў паміж ЕЗ і Беларуссю аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі асоб, а таксама была падпісана дэкларацыя аб стварэнні Партнёрства ў мабільнасці паміж ЕЗ і Беларуссю.

Беларускія дэмакратычныя сілы выступаюць супраць прысутнасці дыктатара на саміце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках