15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пустуючы рынак Маладзечна

4

Прадпрымальнікі з Маладзечна не выйшлі на працу 1 сакавіка.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.

«Я жыхар Маладзечна, прыйшоўшы на рынак у выходны дзень 1 сакавіка, убачыў такую карціну: павільёны зачыненыя, а прадпрымальнікі стаяць засмучаныя і жартуюць са слязамі на вачах. Мінгандлю мабыць напляваць на спажыўца, раз перашкаджае нармальна працаваць ІП», - напісаў ён.

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі прайшоў Форум прадпрымальнікаў, на якім ўлады паставілі крыж на надзеях прадпрымальнікаў развязаць канфлікт з улікам іх думкі: з 1 сакавіка ў дзеянне ўваходзіць нашумелы Указ №222 і гандляваць без належных суправаджальных дакументаў будзе забаронена. У выпадку парушэнняў іпэшнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца.

Цягам апошніх некалькіх месяцаў ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках