Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў
111- 26.03.2015, 7:05
- 110,024
(абноўлена) Падрыхтаваныя змены ў рэзанансны ўказ №60.
Пра гэта сёння падчас правядзення прыёму грамадзян і жывой тэлефоннай лініі ў Шчучыне заявіла міністарка інфармацыі Лілія Ананіч, піша БелТА.
«Змены ў заканадаўстве дазволілі ўнесці пэўныя карэктывы ў працу інтэрнэт-рэсурсаў. Дэструктыўныя праявы праз інтэрнэт павінны спыняцца», - падкрэсліла яна.
Міністарка таксама адзначыла, што асобныя нормы заканадаўства, якія тычацца рэгулявання інтэрнэт-прасторы, дапрацоўваюцца. Лілія Ананіч паведаміла, якія новыя змены рыхтуюцца ва ўказ №60 «Аб захадах для ўдасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».
«Плануецца закрыць шчыліны для ўладальнікаў сайтаў у плане іх адказнасці за каментатараў на сваіх рэсурсах», - заявіла яна.
Нагадаем, у дачыненні да charter97.org было распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за каментар чытача. Галоўную рэдактарку сайта Наталлю Радзіну пераследавалі ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года. Журналістка была вымушаная пакінуць Беларусь, бо ёй пагражала 15 гадоў турмы.