28 снежня 2024, Субота, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацелі свабоды? Атрымаеце блакаду (Відэа)

1

У Беларусі аднавіўся ціск на незалежныя сайты.

Днямі немагчыма было трапіць на старонку праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на незалежныя інфармацыйныя парталы «Хартыя'97»незалежныя інфармацыйныя парталы «Хартыя'97» і «Беларускі партызан», паведамляе «Белсат».

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч выказвае меркаванне аб незаконным блакаванні інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі:

«Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч сказала, што рыхтуюцца змены да ўказа №60. І ў рамках гэтых змяненняў будзе ўжо магчыма і блакаванне сайтаў, і адказнасць за каментары на інтэрнэт-сайтах. Але гэтыя праўкі яшчэ не ўвайшлі ў дзеянне і не маюць ніякай юрыдычнай правадзейнасці».

«Агульная задача, якая пастаўленая на час гэтай выбарчай кампаніі - максімальна абмежаваць доступ да незалежнай інфармацыі», - падрахоўвае праваабаронца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках