15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі: Адключэнне Расеі ад SWIFT - крайні захад

11
Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі: Адключэнне Расеі ад SWIFT - крайні захад

Філіп Хаманд заявіў, што адключэнне Расеі ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT з'яўляецца захадам, які можна будзе ўжыць толькі ў самым крайнім выпадку.

Пра гэта кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім польскім калегам Гжэгажам Схетынам у Варшаве, піша ZN.ua са спасылкай на Reuters.

"Адключэнне Расеі ад SWIFT - крайні захад, гэта крайні варыянт, акрамя якога маецца доўгі спіс санкцый, якія могуць быць выкарыстаныя да гэтага. Акрамя таго, праўда ў тым, што гэта "палка аб двух канцах", - сказаў ён

Пры гэтым Хаманд падкрэсліў, што ў выпадку адключэння Расеі ад міжбанкаўскай сістэмы пацерпіць таксама эканоміка іншых краін.

"Еўрапейскі Звяз па-ранейшаму падтрымлівае адзіную пазіцыю да санкцый. Яны будуць доўжыцца да поўнага ўрэгулявання сітуацыі", - дадаў Хаманд, таксама адзначаючы, што Захад падрыхтуе новыя захады на выпадак невыканання Менскіх пагадненняў. Схетына падтрымаў у гэтым пытанні свайго калегу, аднак дадаў, што магчымыя санкцыі "няма сэнсу абмяркоўваць публічна".

Размовы аб адключэнні Расеі ад міжнароднай сістэмы SWIFT ідуць ужо апошнія некалькі месяцаў. Заходнія аналітыкі ўскладаюць на гэты захад сур'ёзныя надзеі. У Расеі ўжо афіцыйна пачалі распрацоўваць план на выпадак такога павароту падзей.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках