На Далёкім Усходзе РФ пачаліся вучэнні з удзелам авіяцыі
1- 1.04.2015, 9:54
- 7,958
Больш за сто самалётаў і гелікоптэраў бяруць удзел у маштабных камандна-штабных вучэннях на Далёкім Усходзе.
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Расеі.
У вучэннях задзейнічаныя авіячасткі, якія дыслакуюцца ў Прыморскім, Хабараўскім, Забайкальскім і Камчацкім краях.
«Падчас выканання задачы экіпажы і лётчыкі знішчальнікаў СУ-35, Су-30, Су-27 правялі навучальныя паветраныя баі, а таксама на шэрагу палігонаў выканалі пускі кіраваных ракет і стрэльбаў з авіяцыйных гармат», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Усходняй вайсковай акругі.
На авіябазе Ялізава былі адпрацаваныя пытанні баявога прымянення самалётаў Іл-38 і гелікоптэраў Ка-27 для правядзення разведкі, пошуку надводных і падводных мэтаў. Экіпажы выканалі задачы ў высадцы дэсанта і эвакуацыі ўмоўна параненых з раёна баявых дзеянняў. Асаблівую ўвагу лётчыкі надалі ўзаемадзеянню ў складзе пар і звёнаў, а таксама з караблямі груп пошуку.