15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 20 тысяч беларусаў патрабуюць скасаваць «дэкрэт аб дармаедстве»

70
Больш за 20 тысяч беларусаў патрабуюць скасаваць «дэкрэт аб дармаедстве»

Уладам раяць замест барацьбы з «дармаедамі» забяспечыць людзям годны заробак.

Петыцыю, адрасаваную прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, у якой змяшчаецца патрабаванне аб скасаванні дэкрэта N3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» на сайце change.org на сённяшнюю раніцу падпісалі больш за 20 тысяч чалавек. Зварот быў змешчаны тыдзень таму. На раніцу сённяшняга дня пад ім пакінулі свае подпісы больш за 20 тысяч беларусаў.

Ініцыятары петыцыі адзначаюць, што дэкрэт правадыра наўпрост парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Канвенцыю N29 аб прымусовай або абавязковай працы і Канвенцыю (N105) аб скасаванні прымусовай працы.

«Значыць, жанчына, у якой трое дзяцей, добрая. А жанчына, у якой двое дзяцей і яна займаецца іхнім выхаваннем, цягне дом і гаспадарку, цяпер дармаедка? І за тое, каб займацца хатняй гаспадаркай, цяпер ёй трэба плаціць? Схамяніцеся! Дайце людзям годны заробак, хоць бы Br5 млн для пачатку! І пакіньце скарачаць на вытворчасці!» - піша адна з прыхільніц скасавання дэкрэта Наталля Казак з Менска.

«За дарогі падатак плацім, падатак на зямлю, падатак на нерухомасць, ПДВ. Дзе бясплатная медыцына? Дзіцяці зубы нават лячылі платна. Лекарка сказала: бясплатна толькі цэмент, які выпадзе праз месяц. У школе плацім ад падручнікаў да рамонту класа. Я не ўдзельнічаю ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў? Каго я павінен фінансаваць? Дзе справядлівасць?» - пытаецца Валерый Глушакоў з Магілёва.

«У Віцебску шалёныя скарачэнні! Бацька працуе на заводзе 5-7 дзён на месяц. Нібыта працаўладкаваны, а фактычна беспрацоўны чалавек. Маці паводле стану здароўя і ў 49 гадоў наліха не патрэбная наймальнікам! Усе хочуць да 27-30-максімум 40 гадоў работнікаў! На вакансію кандуктар або дворнік па 40-50 чалавек чарга! Ды яны б і радыя працаваць, ды дзе? Ці мне ад дапамогі на дзіця збіраць, каб мама плаціла падатак за тое, што нікому не патрэбная? Мне страшна жыць у гэтай краіне і нараджаць паўторна яшчэ страшней. Дык хоць бы выжыць» - мяркуе Вікторыя Стралец з Віцебска.

«Мне 54 гады. Стаж працы - 38,5 гадоў. Калі я за год да прызначэння пенсіі захачу дапамагчы сваёй дачцэ, у якой двое малых да двух гадоў - я дармаедка? Улада, ты звар'яцела», - піша Алена Кароўкіна з Барысава.

Дэкрэт N3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 года. У каментары да дэкрэту сказана, што гэты прававы акт выдадзены «ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў».

Дэкрэтам устанаўляецца абавязак грамадзян Беларусі, стала жыхароў нашай краіны-замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні (паўгода) у мінулым годзе, выплаты збору на суму 20 базавых адзінак.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках