Жонка палітвязня Статкевіча патрапіла ў сур'ёзную аварыю
20- 29.04.2015, 17:45
- 25,805
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, трапіла ў аўтааварыю.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яна вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне муж, паведамляе «Еўрарадыё».
Падрабязнасці аварыі пакуль невядомыя. Яе сын напісаў у сваім «Фэйсбуку», што адбылося лабавое сутыкненне, машына моцна разбіта. Вядома таксама, што Марына Адамовіч знаходзіцца ў свядомасці, падрабязнасцяў аб яе стане няма.
Тэлефон жонкі Мікалая Статкевіча не адказвае.