27 снежня 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчыя шукаюць аўтара тату «Лукашэнка сыходзь»

26
Следчыя шукаюць аўтара тату «Лукашэнка сыходзь»

Следчыя з Берасця шукаюць таго, хто зрабіў на целе палітвязня Юрыя Рубцова тату - напісаў на ім «Лукашэнка сыходзь».

«Спачатку апытвалі мяне, але я «мастака» не ўдаў. Тады апыталі 8 нашых «хімікаў», у дачыненні да якіх, відаць, мелі падазрэнні. Наколькі ведаю, хто з іх мяне «размаляваў», высветліць не здалелі і таму з'ехалі. Але думаю, так проста ўсё не скончыцца, бо ім быў дадзены загад згары, каб разабраліся. Адным з наступстваў з'яўлення ў мяне гэтага тату стала тое, што цяпер мяне не пакідаюць без нагляду. Кожныя паўгадзіны ў пакой нехта заходзіць, каб праверыць, чым займаюся. Нават калі пайшоў на спартовую пляцоўку тузануць штангу, то адразу і туды з'явіліся. Сочаць пільна», - распавёў журналістам «Радыё Свабода» Юры Рубцоў.

Перад Днём Волі палітвязень зрабіў тату «Лукашэнка сыходзь». Тлумачачы гэты ўчынак, Рубцоў нагадаў, што год таму яго арыштавалі пасля Чарнобыльскага маршу за футболку з надпісам «Лукашэнка сыходзь», якую міліцыянты сарвалі і знішчылі. «Цяпер не сарвуць, хіба што са скурай», - сказаў Юры Рубцоў.

Грамадскі актывіст з Гомеля асуджаны на 1,5 года «хіміі» паводле абвінавачання ў абразе суддзі Кірыла Палулеха з Савецкага суду Менска. Юры Рубцоў словам «падонне» адрэагаваў на тое, што суддзя пагадзіўся судзіць яго голага да сярэдзіны, якім яго прывезлі з ізалятара на вуліцы Акрэсціна. Праваабаронцы ў Беларусі ўважаюць Юрыя Рубцова за палітвязня.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках