Міліцыя пачала шукаць «дармаедаў»?
37- 7.04.2015, 21:51
- 53,372
У Бярозе шукаюць «дармаедаў» на вуліцах у працоўны час.
У Бярозе супрацоўнікі міліцыі спыняюць у працоўны час на вуліцах людзей працаздольнага веку і пад выглядам пошуку сэксуальнага маньяка перапісваюць звесткі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Беспрацоўны сябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Андрэй Кавалевіч мяркуе, што такім чынам ужо фармуюць спісы так званых «дармаедаў».
- І цяпер адпаведна міліцыя спыняе людзей на вуліцах, потым перапісвае звесткі, дасылае позвы, каб прыходзілі ў раённы аддзел унутраных спраў і каб паведамлялі пра сваё месца працы. Прыкрываюцца пошукамі нейкага маньяка, хутчэй гэта ідзе пошук кандыдатаў на выплату гэтай сумы, так, як было са мной.
Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «дармаедах». Беспрацоўныя цяпер будуць выплачваць збор у суме 20 базавых адзінак, за нявыплату збору прадугледжаны штраф ад двух да чатырох базавых адзінак або адміністрацыйны арышт.