26 снежня 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Эдуардам Лобавым узмацнілі нагляд

За Эдуардам Лобавым узмацнілі нагляд

Экс-палітвязень Эдуард Лобаў павінен быць дома не пазней за 20:00, і кожны чацвер ездзіць адзначацца ў Маскоўскі РУУС.

Раней ён адзначаўся ў РУУС адзін раз у два тыдні, а вярнуцца дадому павінен быў да 22.00, піша «Наша нiва».

«Наколькі я зразумеў, гэта праз парушэнні: аднойчы міліцыя прыходзіла правяраць, ці я дома пасля 22.00, а я спазніўся, - мяркуе Лобаў. - З маім затрыманнем на Дзень Волі гэта не звязана, тады ў мяне толькі праверылі дакументы і адпусцілі».

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» разам са старшынём арганізацыі Змітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года. Арышт быў прэвентыўным захадам спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень. 24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў Эдуарда Лобава да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму паводле ч.3 арт.339 КК «асабліва злоснае хуліганства». 18 снежня актывіст выйшаў на волю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках