26 снежня 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Дыялог з Лукашэнкам - тое ж самае, што дыялог з Берыям

3
Зміцер Бандарэнка: Дыялог з Лукашэнкам - тое ж самае, што дыялог з Берыям

Людзі, з якімі збіраецца весці дыялог ЕЗ, фальсіфікавалі выбары і катавалі сваіх палітычных апанентаў.

Пра гэта заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былы палітвязень Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя». Так палітык пракаментаваў выказванне Майры Моры аб пачатку дыялогу з Лукашэнкам.

На думку Зміцера Бандарэнкі, гэтая заява звязаная з рэзкай крытыкай на адрас прадстаўніцы ЕЗ у Беларусі, што ўвесь час гучыць апошнім часам. Ён мяркуе, што Майра Мора, як і Лукашэнка, зацікаўленая толькі ў імітацыі дыялогу. «У гэтым іх інтарэсы супадаюць. Я думаю, што Мора ўжо дыскрэдытавала сябе цягам апошніх гадоў, і павінен быць новы прадстаўнік Еўразвязу ў Беларусі», - сказаў Дзмітрый Бандарэнка.

Былы палітвязень таксама не верыць у дыялог афіцыйнага Менска і Еўразвязу. «Таму што міністр унутраных спраў Шуневіч на парадзе быў у форме НКУС і гэта не проста так. Гэты чалавек удзельнічаў у допытах, і фактычна быў арганізатарам катаванняў і здзекаў над прадстаўнікамі штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў, над кандыдатамі ў прэзідэнты. Гэта на сёння - сутнасць беларускага рэжыму. Гэта тое ж самае, што спадзявацца, што Берыя змог бы весці дыялог аб правах чалавека з Захадам. Такая сёння сітуацыя.

Людзі здзяйснялі фальсіфікацыі выбараў, катавалі сваіх палітычных апанентаў, што фактычна падпадае пад артыкул Крымінальнага кодэкса аб незаконным захопе ўлады. Людзі не адказалі за знікнення сваіх палітычных апанентаў, у якіх яны самі падазраюцца. Можна казаць, вядома, што цяпер дыялог пачнецца, але я асабіста ў гэта не веру, бо месца гэтых людзей - перад Гаагскім трыбуналам.

Нагадаем, на мінулым тыдні швэдскія праваабаронцы выступілі з патрабаваннем адклікаць Майру Мору з Беларусі, бо «яна дзейнічае ў парушэнне асноўных каштоўнасцяў і афіцыйнай палітыкі Еўразвязу». У той жа час Майра Мора на адным з ток-шоў пахваліла Лукашэнку за ягонае ўменне «мець стасункі з народам», і пры гэтым не агучыла афіцыйныя патрабаванні Еўропы аб вызваленні ўсіх палітвязняў, хоць у яе наўпрост запыталіся, што ў цяперашняй сітуацыі перашкаджае супрацоўніцтву Еўразвязу і Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках