26 снежня 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Кірыла Сілівончыка: Сын пад амністыю не трапіў

2
Маці Кірыла Сілівончыка: Сын пад амністыю не трапіў

Нягледзячы на маштабную амністыю да 70-годдзя Перамогі, асуджаны ў Расеі Кірыл Сілівончык у спіс амніставаных не трапіў.

Наталля Сілівончык, маці асуджанага ў Расеі Кірыла Сілівончыка, якая жыве ў Светлагорскім раёне, распавяла «Радыё Свабода», што днямі сын сам патэлефанаваў ёй з Ніжняга Ноўгарада.

«Па-першае, сказаў, што пад амністыю ён не трапіў. Таму чакае цяпер, калі яго адправяць на месца паселішча. Але куды - нічога не ведае. І я не магу пакуль ні з кім звязацца - ніхто не хоча са мной размаўляць. Сын пісаў заяву, каб яго пакінулі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Заяву ягоную нібыта прынялі да ўвагі і паабяцалі, што пакінуць у горадзе. І вось цяпер я сама не магу ні да каго датэлефанавацца, каб даведацца, куды дакладна яго адправяць».

Дзякуючы званку маці даведалася, дзе цяпер Кірыл:

«Цяпер ён чакае гэтага этапу. Перавялі яго ў ізалятары ў іншы будынак, дзе знаходзяцца «суджаныя на вольнае пасяленне, якія таксама будуць адбываць свае тэрміны пакарання».

Маці Сілівончыка паведаміла, што ніякіх заяў на перагляд справы ні яна, ні сын пісаць не будуць, бо асцерагаюцца больш жорсткага пакарання:

«Нічога пісаць не будзем: што ёсць, тое ёсць, хоць я спачатку была і не супраць. Проста баюся, што накруцяць яму яшчэ больш».

У красавіку выязны Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў 22-гадовага беларускага праграміста Кірыла Сілівончыка з Гомельшчыны да двух гадоў калоніі-пасяленьня. У Ніжні Ноўгарад хлопец прыехаў на заробкі. Абвінавацілі Кірыла паводле артыкула «Публічнае апраўданне тэрарызму або публічныя заклікі да яго».

Падставай для прысуду стаў ці то запіс, ці то выстаўлены чужы запіс на ягонай інтэрнэт-старонцы «Вконтакте», які меў заклік да помсты расейцам за падзеі ва Украіне. Поўнага тэксту абвінавачванні няма, але такія лозунгі ў Расеі падпадаюць пад юрысдыкцыю вайсковага суда.

Затрымалі Кірыла разам з ягонымі ніжагародскімі прыяцелямі, якіх потым адпусцілі, а яго - пакаралі.

Справа выклікала вялікі рэзананс як у Беларусі, так і за яе межамі. У падтрымку Кірыла выступілі многія актывісты і праваабаронцы. Наталля Сілівончык удзячная ўсім, але працягваць барацьбу за скасаванне пакарання не збіраецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках