27 снежня 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Патрэбная поўная ізаляцыя рэжыму

3
Максім Вінярскі: Патрэбная поўная ізаляцыя рэжыму
Максім Вінярскі

Спробы дыялогу з беларускай уладай прывядуць толькі да ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій супраць яе апанентаў унутры краіны.

Такое меркаванне выказаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі ў інтэрв'ю charter97.org

- Як вы пракаментуеце афіцыйнае запрашэнне беларускага боку на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе?

- Не трэба заляцацца з цяперашняй беларускай уладай. Гэта запрашэнне, якое дазваляе нашаму ўраду меркаваць, што Еўропа кантактуе з ім на роўных - можа быць успрынятае як аванс для далейшага ціску на палітвязняў і зачысткі прававога поля.

- А чым выкліканы такі разварот еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да беларускай улады?

- Мне здаецца, што Еўропа, на фоне ўкраінскіх падзей, стараецца перавабіць Аляксандр Лукашэнку на свой бок, каб мець дадатковыя вагары ўплыву на Уладзіміра Пуціна. Але гэта памылкова. Па-першае, Лукашэнка залежыць ад Пуціна значна больш, чым ад Еўропы, і заўсёды будзе на ягоным баку. Магчыма, Еўропа думае, што грамадзянская супольнасць і апазіцыя ў Беларусі настолькі слабыя, што не ў стане змяніць сітуацыю, і таму робіць стаўку на ўладу.

- Акрамя палітвязняў, якія яшчэ чыннікі не дазваляюць Беларусі быць паўнавартасным удзельнікам «Усходняга партнёрства»?

- Наяўнасць палітвязняў - гэта не хвароба, гэта толькі сімптом хваробы, якая называецца дыктатурай. Пакуль у нас кіруе дыктатар, які захапіў уладу, у нас заўсёды будуць палітвязні. Выпусцяць адных - пасадзяць іншых. Хворы ўвесь дзяржаўны арганізм, а сімптомаў вельмі шмат.

- Якіх жа тады стратэгій павінен прытрымлівацца Еўразвяз у дачыненні да Беларусі?

- Трэба ўзмацняць санкцыі ў дачыненні да беларускай улады. Магчыма, патрэбна поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі. Таму што ўсялякія спробы дыялогу дыктатура ўспрымае як праяву слабасці.

Нагадваем, што Максім Вінярскі неаднаразова зазнаваў пераслед уладаў за актыўную грамадзянскую дзейнасць. У лютым гэтага года ён правёў 15 дзён за кратамі за акцыю, прысвечаную гадавіне загубы Міхаіла Жызнеўскіага. 15 траўня Максім Вінярскі быў затрыманы ў Смалявічах, куды прыехаў для таго, каб сустрэць арыштаванага на мінулым тыдні Леаніда Кулакова. На Максіма Вінярскага складзены пратакол паводле артыкула 23.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суд над актывістам прызначаны на 20 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках