15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» перанесены

3
Суд над каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» перанесены

На працэс не з'явіліся супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта Максім Вінярскі паведаміў сайту charter97.org.

«Сёння на пасяджэнні смалявіцкага раённага суда мною было заяўлена хадайніцтва аб правядзенні лінгвістычнай экспэртызы слова «вупыр», якое супрацоўнік міліцыі лейтэнант Лосіца ўспрыняў як абразлівае. Суддзя Ліна Бародзіч прыклала маё хадайніцтва да справы, пракаментаваўшы пры гэтым, што хадайніцтва заяўленае занадта позна. Суд быў перанесены праз адсутнасць у зале суда «пацярпелага» міліцыянта», - распавёў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, што Максім Вінярскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля ІЧУ ў Смалявічах, куды ён прыехаў для таго, каб сустрэць Леаніда Кулакова, які вызваліўся пасля адміністрацыйнага арышту. Максіма Вінярскага вызвалілі праз некаторы час пасля затрымання. На яго складзены пратакол паводле артыкула 23.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках