26 снежня 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Праблемы палітвязняў не існуе

37
Макей: Праблемы палітвязняў не існуе
Фотa: ИТАР-ТАСС

Міністр замежных спраў Беларусі патлумачыў, чаму Лукашэнка не прыехаў на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рыгу.

«Вельмі шмат спраў у Беларусі ў яго. Вось сёння з'езд прафсаюзаў Беларусі вельмі важны. Гэта развіццё грамадзянскай супольнасці, між іншым. Ён там выступаў з прамовай. І таму ён упаўнаважыў мяне ў якасці кіраўніка нашай дэлегацыі ўдзельнічаць у гэтым саміце», - сказаў кіраўнік беларускага МЗС.

Журналісты пацікавіліся, ці праўда, што перад Лукашэнкам паставілі ўмову ягонага ўдзелу ў рыжскім саміце - вызваленне ўсіх палітвязняў, перадае «Еўрарадыё».

«Не разумею, пра што вы кажаце, бо праблемы палітвязняў не існуе. Дарэчы, дзякуючы гэтым так званым палітвязням рух Беларусі ў бок Еўропы трохі запавольваецца. Вынікі нашых выбараў 2010 года ацанілі ўсе нармальна і станоўча. Пытанне было толькі да падзей, якія здарыліся пасля выбараў. Пытанне было ў занадта эмацыйнай, з падказкі нашай апазіцыі, рэакцыі Еўразвязу на тыя падзеі. Таму яшчэ раз паўтару: ніякіх палітвязняў у Беларусі няма. Ёсць асуджаныя, якія адбываюць пакаранне за канкрэтныя злачынствы», - сказаў Макей.

Са слоў кіраўніка МЗС, кіраўнік Беларусі не можа вызваліць палітвязняў, бо яго «не зразумеюць людзі». І прапанаваў пісаць просьбы аб памілаванні, якія будуць разглядацца ў адпаведным парадку.

Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў безупынна робіцца ціск, а таксама пагаршаюцца варункі іхняга утрымання. Тэрмін зняволення Мікалаю Дзядку працягнулі на год, а Мікалая Статкевіча перавялі з калоніі ў турму. Арцёма Пракапенку адмовіліся вызваляць, нягледзячы на тое, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні. 27 траўня пройдзе новы суд над Юрыем Рубцовым, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары горада Баранавічы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках