Жыхарам Лунінца распавялі пра палітвязняў
6- 22.05.2015, 19:29
- 7,881
На аўтобусных прыпынках раённага гарадка Лунінец з'явіліся здымкі беларускіх палітвязняў з кароткай інфармацыяй пра іх.
Гэта для тых, хто мае інфармацыю толькі з дзяржаўных сродкаў інфармацыі і мяркуе, што палітвязняў у нас няма.
А ёсць людзі, асуджаныя паводле розных крымінальных артыкулаў за крымінальныя злачынствы, як забіваюць у галовы грамадзян дзяржаўныя ангажаваныя СМІ, гэта - арганізацыя масавых беспарадкаў, хуліганства, учыненае групай асобаў, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, абраза суддзі, паведамляе «Радыё Рацыя».
З дапамогай улётак людзям паведамілі праўду пра Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. Пра тое, што віна іх перад дзяржавай толькі ў тым, што маюць адрозныя ад улады погляды.