26 снежня 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Калякін: На плошчу людзей клікаць не буду

43
Сяргей Калякін: На плошчу людзей клікаць не буду
СЯРГЕЙ КАЛЯКІН

Лідар камуністаў Сяргей Калякін заявіў пра адмову ад мірных акцый пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі выбараў.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» пасля правядзення 18-га з'езда Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», на якім была прынятая пастанова аб вылучэнні палітыка кандыдатам у прэзідэнты.

- Калі паўторыцца сцэнар выбараў 2010 года, паклічаце людзей на плошчу?

- Пакуль не бачу ў гэтым неабходнасці. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: я не думаю, што Плошча, наогул, сілавыя варыянты дадуць вынік. Ва ўлады досыць сіл (і паказаў гэта і 2010 год, хоць не ўсе сілы былі выкарыстаныя), улада дастаткова добра ўзброеная. А калі другі бок таксама будзе ўзброены - гэта Украіна - 2. Я не думаю, што гэта найлепшае развязанне пытання для Беларусі. Праблема ў тым, што ўлада можа давесці народ да такога стану, што ён возьмецца за зброю. Але я не хачу ў гэтым удзельнічаць як арганізатар, бо наступствы будуць сумнымі для тых, хто думае, што ён хутка развяжа сітуацыю. Сілавым шляхам хутка нічога развязаць нельга. Ні ўладзе, ні апазіцыі.

- Але і ўлады напалоханыя падзеямі ва Украіне і паўтараюць: «У нас Майдана не будзе». І народ беларускі таксама ў большасці сваёй не хоча паўтарэння Майдана...

- Мая пазіцыя - лепш бы не было ў нас Майдана. Але ўлады, мякка кажучы, сябе суцяшаюць, што не будзе. Гэта не ад іх залежыць, усё можа быць. Асабліва калі ўлада будзе прадаўжаць пераследаваць усіх нязгодных. Можа і тут быць Майдан, яшчэ больш жорсткі, чым ва Украіне. Усё магчыма, калі ўлады не зразумеюць усю небяспеку паўтарэння ўкраінскіх падзей.

Але я за тое, каб мы іншы шлях знайшлі. Мірны.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках