26 снежня 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Юрыем Рубцовым: палітвязню пагражае тры гады турмы

13
Суд над Юрыем Рубцовым: палітвязню пагражае тры гады турмы
ЮРЫ РУБЦОЎ
ФОТА: SVABODA.ORG

Працэс над Юрыем Рубцовым пачнецца сёння а 10:00 у судзе Пружанскага раёна.

Разбірацца ў крымінальнай справе паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса («ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі») будзе суддзя Мікалай Рэпіха. Максімальны прысуд, які можа пагражаць палітвязню паводле гэтага артыкула - пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

На гэты момант Юры Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і трымае галадоўку.

Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоваў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць у кірунку адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных месцаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле прыгавору суда.

Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам па краіне - 600 даляраў. Палітвязень уважае, што новая крымінальная справа супраць яго незаконная, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юры Рубцоў 6 кастрычніка 2014 г. быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт.391 Крымінальнага кодэкса («Знявага суддзі або народнага засядацеля») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 г накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках