Акцыя ў Берасці: Свабоду Статкевічу!
1- 4.05.2015, 17:02
- 41,608
Расцяжка з патрабаваннем вызваліць палітвязня была вывешаная сёння ў жылым мікрараёне Вулька горада над Бугам.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач з Берасця.
Нагадаем, што сёння, 4 траўня, у шклоўскай калоніі праходзіць суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам.
Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.
Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткім ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля сканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін.