26 снежня 2024, Чацвер, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч асцерагаецца правакацый у турме

10
Мікалай Статкевіч асцерагаецца правакацый у турме

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго ліст, а напярэдадні змагла і пагаварыць з ім праз тэлефон.

Са слоў Марыны Адамовіч, пакуль у адзіночную камеру да Мікалая Статкевіча нікога не падсялілі, хоць раней ён пісаў, што адміністрацыя турмы пагражала гэта зрабіць. Былы кандыдат у прэзідэнты асцерагаецца магчымых правакацый.

Акрамя таго, як распавяла «Радыё Рацыя» жонка палітвязня, стала вядома пра затрымкі бандэролі з лекамі, якую яна адправіла поштай яшчэ на пачатку месяца:

- Ён мне паведаміў, што медыцынскую бандэроль, якую я яму адправіла 4-га дня з Магілёва (адлегласць паміж поштай і турмой блізу двух кіламетраў, калі будзе, а можа і не), ён атрымаў толькі ўчора, яна ішла 15 дзён. Я не ведаю, што яны рабілі, а калі б крый Божа там было нешта тэрміновае. Нягледзячы на гэта ён у добрым і аптымістычным гуморы.

У лісце Мікалай Статкевіч таксама выказаўся наконт правакацый супраць палітвязня Мікалая Дзядка, якога ў горацкай калоніі зноў саджалі ў карцэр нібыта за парушэнне дзённага рэжыму. Ён тлумачыць, што гэта вельмі распаўсюджаны спосаб правакацый.

«Зазвычай зняволеным у калоніях дазваляюць класціся на гадзіну раней, бо раніцай пасля абуджэння ёсць толькі 5 хвілін на зборы і прыбіранне, і таму людзі ўспорваюцца раней. Але супраць палітычных гэта шырока выкарыстоўваецца, калі за фармальнае парушэнне раскладу дня могуць пакараць», - піша Статкевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках