26 снежня 2024, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстагу Мануэль Сарацын: Заклікаю неадкладна вызваліць Мікалая Дзядка

1
Дэпутат Бундэстагу Мануэль Сарацын: Заклікаю неадкладна вызваліць Мікалая Дзядка
Мікалай Дзядок

Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстагу і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў шэфства над беларускім палітвязням.

Аб гэтым піша сайт ПЦ «Вясна».

«Як дэпутат Бундэстагу, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Дзядка. Я вельмі занепакоены неабгрунтаваным прымяненнем артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул - «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» - выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зневажальнага абыходжання з палітычнымі вязнямі ў беларускіх турмах», - заявіў ён.

Кампанія ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco - Партнёрства па правах чалавека для падтрымкі зняволеных і іх сем'яў.

27 траўня 2011 актывіст беларускага руху анархістаў Мікалай Дзядок быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У лютым 2015 года, Дзядок быў прысуджаны да яшчэ аднаго году ў турме паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З тых часоў ён утрымліваўся ў адзіночнай камеры, у шэрагу выпадкаў у невыносных умовах.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўважаюць Мікалая Дзядка за палітвязня і заклікаюць да ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках