26 снежня 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок сядзіць у камеры, дзе на двух зняволеных - пяць квадратных метраў

9
Мікалай Дзядок сядзіць у камеры, дзе на двух зняволеных - пяць квадратных метраў

Пасля 42 дзён карцэра палітвязня Мікалая Дзядка на паўгады змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.

Пра гэта бацька актывіста Аляксандр Дзядок даведаўся з ліста сына, які атрымаў на днях, паведамляе «Радыё Свабода».

«Прыйшлі ад яго лісты сваякам, у тым ліку мне. Знаходзіцца ён цяпер у ПКТ. Накіравалі туды на 6 месяцаў з 30 чэрвеня. Зараз да яго ў камеру змясцілі яшчэ аднаго чалавека. Камера вельмі малая - 5 квадратных метраў. Адчувае сябе нібыта нармальна, але як на самой справе... На наступным тыдні да яго паедзе адвакат, тады даведаемся некаторыя падрабязнасці», - распавёў Аляксандр Дзядок.

Нядаўна да палітвязню Мікалаю Дзядку двойчы не дапусцілі адваката. Першы раз, гэта было 25 чэрвеня, пасля 15 хвілін спынілі размову і паабяцалі працягнуць пасля абеду, але абяцанні не выканалі. На наступным тыдні наогул не дазволілі сустрэчу з абаронцам на той падставе, што нібыта Мікалай Дзядок нібыта не напісаў неабходнай заявы. Вядома, што адвакат абскардзіў гэтыя дзеянні супрацоўнікаў калоніі. Як адрэагавалі на гэтыя скаргі?

«Нічога не прызналі. Па першым выпадку адказалі, што не працягнулі сустрэчу нібыта таму, што ён ужо скарыстаўся магчымасцю мець стасункі з адвакатам, паколькі меў размову на працягу гадзіны. Але на самой справе было толькі 15 хвілін. А што датычыцца другой адмовы, настойваюць, што Мікалай нібыта наогул не падаваў заявы. Хоць цяпер мы дакладна ведаем, што гэта хлусня, ён падаў заяву. Гэта значыць зноў падман і незаконны ціск. І, мяркую, гэта ціск будзе працягвацца, але і мы будзем на гэта рэагаваць. Будзем далей звяртацца, куды толькі магчыма, у выпадку, калі будуць парушаць правы Мікалая», - сказаў бацька палітвязня.

У лісце Мікалай Дзядок падлічыў, што за травень-чэрвень прабыў у карцэры усяго 42 дня. Пасля выхаду з СІЗА яму перадалі адразу 31 ліст, якяі набраліся, пакуль ён сядзеў у карцэры.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках