Фанаты «Слуцка» байкатуюць хатнія матчы клуба
- 15.07.2015, 10:17
- 17,876
Байкот звязаны з інцыдэнтам падчас матчу супраць «Шахцёра», калі былі затрыманыя 34 заўзятары.
Як паведамляе Belultras.by, фанаты «Слуцка» пастанавілі байкатаваць хатнія матчы клуба.
«У сувязі з апошнімі падзеямі была прынятая супольная пастанова - не хадзіць на хатнія гульні. Няхай наш другі дом будзе пуставаць і зачынены для нас цяпер, але рана ці позна мы прыйдзем! Каманда не застанецца без падтрымкі на выязных матчах!» - паведамляюць фанаты «Слуцка».
Байкот звязаны з інцыдэнтам падчас матчу супраць «Шахцёра», калі былі затрыманыя 34 заўзятары.
Нагадаем, на гэты момант фанаты менскага «Дынама», «Нафтана», «Віцебску» байкатуюць матчы сваіх каманд.
Адзначым, фанаты «Белшыны» нядаўна спынілі байкот хатніх матчаў сваёй каманды.