Фанаты менскага «Дынама» байкатавалі матч з «Чорна Мора»
3- 23.07.2015, 20:33
- 16,104
Фан-сектар гасцей налічваў шэсць чалавек.
Фан-сектар менскага «Дынама» на стадыёне «Трактар» пуставаў са старту матчу ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы супраць «Чорна Мора», піша «Прессбол».
Актыўныя заўзятары стрымалі слова, байкатуючы сустрэчу. Цэнтральная трыбуна запоўненая крыху больш, чым напалову. Фан-сектар балгарскай каманды меў шэсць чалавек.
Нагадаем, на гэты момант фанаты менскага «Дынама», «Нафтана», «Віцебску» байкатуюць матчы сваіх каманд. Такім чынам заўзятары пратэстуюць супраць неадэкватных дзеянняў міліцыі падчас футбольных матчаў.
Адзначым, фанаты «Белшыны» нядаўна спынілі байкот хатніх матчаў сваёй каманды.