Новыя графіці «Свабоду палітвязням» у Менску
1- 26.07.2015, 11:49
- 16,445
Надпісы з патрабаваннем вызваліць вязняў рэжыму Лукашэнкі з'явіліся на вуліцах сталіцы Беларусі.
Пра гэта сайт charter97.org паведамілі чытачы з Менска. Паводле іхніх слоў графіці былі заўважаныя ў розных раёнах горада. Некаторыя з іх былі зробленыя пад трафарэт.
Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў стала аказваецца ціск, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.