Даляр далей расце - курс перасягнуў 16 400 рублёў
11- 19.08.2015, 12:51
- 23,737
Таргі ў Менску 19 жніўня адкрыліся ростам валют.
Даляр адразу «падскочыў» на 234 рублі, але потым стаў зніжацца, піша «Наша Нiва».
У выніку падаражэў на 164 рублі да 16 423 беларускіх рублёў. Еўра вырас на 224 рублі да 18198 рублёў.
Расейскі рубель вырас на 3,28 да 249,93 беларускага
Нагадаем, што ўчора, 18 жніўня, даляр вырас на 235 рублёў да 16 259. А еўра «скокнуў» на 237 рублёў да 17 973.