У Уздзе з'явіліся налепкі «Байкот» і «Свабоду Статкевічу!»
2- 20.08.2015, 16:03
- 11,528
У раённым цэнтры Узда Менскай вобласці актывісты расклеілі налепкі з заклікам байкатаваць «выбары» і вызваліць Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў.
Фотаздымкі з месца падзеі былі пададзеныя ў рэдакцыю charter97.org чытачкай сайта.
Налепкі, якія заклікаюць да байкоту псеўдавыбараў і якія нагадваюць жыхарам Узды аб тым, што адзін з кандыдатаў прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Мікалай Статкевіч дагэтуль знаходзіцца за кратамі, з'явіліся сёння ў самых ажыўленых частках горада - у цэнтры, на гарадскіх афішах, дошках аб'яваў, прыпынках грамадскага транспарту.
Нагадаем, што гэта далёка не першая акцыя такога роду. Заклікі байкатаваць выбарчы спектакль і вызваліць палітвязняў рэгулярна з'яўляюцца на вуліцах беларускіх гарадоў.